Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску абрабавалі каталіцкую капліцу


Капліца ў Каменнай Горцы, фота — <a href="http://www.panoramio.com/photo/49284554" target="_blank">White1</a>
Капліца ў Каменнай Горцы, фота — <a href="http://www.panoramio.com/photo/49284554" target="_blank">White1</a>
Міліцыя вядзе пошукі невядомых, якія абрабавалі каталіцкую капліцу Маці Божай Будслаўскай у Менску.

«Невядомыя абрабавалі капліцу у раёне Каменная Горка. Зламысьнікі выкралі царкоўнае начыньне, а таксама зьнішчылі калядную дэкарацыю», — паведамілі агенцтву Інтэрфакс у Менска-магілёўскай архідыяцэзіі.

Акрамя сьвечак невядомыя выкралі мікрафоны, а таксама разьбілі аб падлогу гукаўзмацняльныя калёнкі ў капліцы. З алтара яны скінулі абрусы. Распылілі вогнетушыцель.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG