Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшаў на волю мастак Алесь Пушкін


Алеся Пушкіна пакаралі за тое, што прыйшоў да Вярхоўнага суду з партрэтам Расьціслава Лапіцкага
Алеся Пушкіна пакаралі за тое, што прыйшоў да Вярхоўнага суду з партрэтам Расьціслава Лапіцкага
17 сьнежня пасьля 12-дзённага арышту з ізалятару на Акрэсьціна выйшаў мастак Алесь Пушкін. Яго сустракалі актывісты БХД і руху салідарнасьці «Разам». Алесь Пушкін паведаміў, што за час арышту прачытаў шмат палітычнай літаратуры, у тым ліку кнігу заснавальніка Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Адама Станкевіча. Ідэі гэтага беларускага палітыка пачатку 20 стагодзя Алесь Пушкін назваў вельмі актуальнымі і сёньня.

Мастак быў пакараны арыштам за тое, што прыйшоў у Вярхоўны суд з партрэтам змагара за незалежную Беларусь Расьціслава Лапіцкага, расстралянага ў сталінскія часы. Суд палічыў учынак мастака недазволенай акцыяй. Раней мастака ўжо каралі за зьяўленьне ў публічным месцы з партрэтам Расьціслава Лапіцкага. У лістападзе мастакі суполкі «Пагоня»: Алесь Пушкін, Алесь Цыркуноў, Генадзь Драздоў правялі акцыю памяці Лапіцкага ў Смаргоні сумесна зь мясцовымі актывістамі Ўладзімерам Шульжыцкім і Валянцінам Варанішчам.

Пасьля выхаду з Акрэсьціна Алесь Пушкін заявіў, што будзе і далей «прапагандаваць імя слаўнага сына беларускага народу Расьціслава Лапіцкага».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG