Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 18 сьнежня. Гадавіна сьмерці Вацлава Гаўла


Партрэт Вацлава Гаўла на фасадзе Радыё Свабода ў Празе

Партрэт Вацлава Гаўла на фасадзе Радыё Свабода ў Празе

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:

Сьнег, мяцеліца, на дарогах галалёдзіца. Тэмпэратура паветра ўначы мінус 13-20°С, удзень мінус 12-16°С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА

Менск. У нацыянальным мастацкім музэі імпрэза да 20-х угодкаў усталяваньня дыпляматычных адносінаў паміж Ізраілем і Беларусьсю

Менск. У касьцёле сьвятых Сымона і Алены імша і сустрэча Тадэвуша Кандрусевіча зь дзяржаўнымі службоўцамі, архітэктарамі і будаўнікамі.

Менск. У музэі гісторыі беларускай літаратуры імпрэза «Беларуска-нямецкія Каляды».

Лёндан. Канфэрэнцыя, прысьвечаная палітычным пратэстам у Расеі і Беларусі.

ЁСЬЦЬ НАГОДА

Міжнародны дзень мігранта

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1865 – прынятая трэцяя папраўка да Канстытуцыі ЗША, якая ліквідавала рабства.

1882 – у Беларусі ўсталяваныя першыя тэлефонныя лініі (паміж гомельскім маёнткам князя Паскевіча, ягоны палацам, фабрыкамі і фальваркам).

1973 (18-26 сьнежня) – нараджэнец Беларусі Пётар Клімук зрабіў арбітальны палёт на касьмічным караблі «Саюз-13» у якасьці камандзіра карабля і стаў першым беларусам у космасе.

1979 – на Менскім паліграфічным камбінаце імя Якуба Коласа надрукаваная мільярдная кніга.

1928 – нарадзіўся археоляг Эдуард Загарульскі.

1969 – памёр паэт Пятро Глебка.

2011 – памёр першы прэзыдэнт Чэскай рэспублікі Вацлаў Гавэл.

1971 – памёр расейскі паэт Аляксандар Твардоўскі, рэдактар часопісу «Новый мир», дзе ўпершыню былі надрукаваныя творы Васіля Быкава.

МІНУС 365. У ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:

Памёр Вацлаў Гавэл

Апошні ліст Вацлава Гаўла

ЗША і ЭЗ ў гадавіну Плошчы: вызваліце і рэабілітуйце палітвязьняў

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Дарагія сябры,

Хацеў бы сардэчна вас павіншаваць на парозе новага году і пажадаць вам і вашым блізкім, каб ён быў лепшым, чым мінулы. Выказваю салідарнасьць з вашай пазыцыяй і буду і надалей выкарыстоўваць усе магчымасьці, каб разам са сваімі сябрамі зьвяртаць увагу міжнароднай грамадзкасьці на парушэньне грамадзянскіх правоў у Беларусі.

Жадаю усяго добрага вам і свабоды вашай краіне.


Апошні ліст Вацлава Гаўла беларускім палітвязьням
XS
SM
MD
LG