Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакончыць з карупцыяй значыць пакончыць з дыктатурай


Эн Эплбаўм

Эн Эплбаўм

Беспарадкі ў Тунісе ў сьнежні 2010, дэманстрацыі ў Маскве ў сьнежні 2011, галадоўкі і вулічныя шэсьці ў Нью-Дэлі ў сакавіку 2012 – што ў іх агульнага?

Для амэрыканскай журналісткі Эн Эплбаўм адказ адназначны – агульнае тут пытаньне карупцыі ці, хутчэй, жаданьне пакончыць з карупцыяй, якая ў цяперашні час зьяўляецца асноўнай матывацыяй для ўзьнікненьня дзясяткаў палітычных рухаў па ўсім сьвеце.

У гэтай сувязі Эн Эплбаўм адзначае ў інтэрнэтным часопісе Slate:

«У Расei пратэстоўцы мінулай зімою не рабілі адрозьненьняў паміж рэпрэсіўнай палітычнай сыстэмай і карупцыяй палітычнай клясы. Наадварот, лідэры пратэстаў сьцьвярджалі, што сыстэма існуе дзеля таго, каб карміць палітычную клясу. На вэбсайце, створаным для выкрываньня мясцовых і муніцыпальных прыкладаў карупцыі, Аляксей Навальны, найважнейшы прадстаўнік гэтага новага пакаленьня расейскіх «дысыдэнтаў», тлумачыць наўпрост: «Чаму ўсё гэта трэба? Таму што пэнсіянэры, лекары і настаўнікі практычна галадаюць у той час, як злодзеі ва ўладзе купляць усё больш вілаў, яхтаў і чорт ведае чаго яшчэ». Хоць расейцы па-ранейшаму спасылаюцца на ідэалы мінулага – у сьнежні летась адзін з маскоўскіх дэманстрантаў нёс плякат з надпісам «Нам трэба новы Гавэл» – Навальны няшмат гаворыць пра правы чалавека і дэмакратыю. Замест гэтага, ён гаворыць пра грошы: у каго яны ёсьць, хто іх скраў, хто бесталкова іх выдаў, хто нелегальна вывез іх з краіны».

Эн Эплбаўм лічыць, што міжнародны рух супраць карупцыі мае велізарны патэнцыял, каб узмацніць рыторыку змаганьня за правы чалавека. «Яго аргумэнты працуюць як у дэмакратычных сыстэмах, так і ў дыктатурах. Праўда, яны больш эфэктыўныя ў грамадзтвах, дзе людзі ў змозе пазбавіцца ад злодзеяў на выбарах. Але тут узьнікае пытаньне, ці тыя суседзі, якія пакуль ня могуць гэтага зрабіць, ня стануць неўзабаве ім зайздросьціць» – заключае амэрыканская журналістка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG