Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усе мы мутанты


Няма дасканалых людзей. Нават здаровыя людзі маюць каля 400 генаў, пашкоджаных мутацыямі. Некаторыя з гэтых мутацый могуць выклікаць хваробы са сьмяротнымі зыходам.

Гэткую выснову зрабілі нядаўна навукоўцы з Кэмбрыджу ў Вялікабрытаніі, якія дасьледавалі геномы 179 здаровых мужчын і жанчын са Злучаных Штатаў, Кітаю, Японіі і Нігерыі. Яны параўналі вынікі зь бібліятэкай 50 тысяч мутацый, якія выклікаюць розныя хваробы і захворваньні.

Дасьледнікі засяродзілі сваю ўвагу на мутацыях, якія наўпрост зьвязаныя з высокай рызыкай захворваньня, ды на мутацыях, якія пашкоджваюць бялок, але наступствы гэтага пашкоджаньня пакуль не вядомыя.

У сярэднім, дасьледаваныя брытанцамі асобы мелі па 400 мутацый, якія вядуць да пашкоджаньня бялку, ды па дзьве мутацыі, зьвязаныя з высокай рызыкай захворваньня.

Гэта добры ці дрэнны вынік? Навукоўцы лічаць, што вельмі добры.

«Мы можам страціць вялізную колькасьць генаў бязь нейкіх значных наступстваў для здароўя», — пракамэнтаваў вынікі досьледу брытанскі генэтык Крыс Тайлер-Сьміт. У людзей ва ўсім сьвеце да гэтай пары генэтыкі адкрылі каля 3 мільёнаў розных мутацый. Тайлер-Сьміт кажа, што 400 генэтычных зьмяненьняў у здаровага чалавека — гэта ўсяго толькі малюсенькая і нязначная частка агульнага ліку вядомых мутацый.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG