Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крук: Кіраўніцтва краіны не гатовае да рэформаў, як іх разумее МВФ


Зьміцер Крук

Зьміцер Крук

Заявы Аляксандра Лукашэнкі пра палітычную заангажаванасьць Міжнароднага валютнага фонду — маўляў, фонд працуе ў інтарэсах Захаду і Амэрыкі — і немагчымасьць у Беларусі структурных рэформаў у інтарэсах тых, хто «трымае» МВФ, камэнтуе экспэрт дасьледчага цэнтру «Інстытут прыватызацыі і мэнэджмэнту» Зьміцер Крук:

«Асноўная ўмова Міжнароднага валютнага фонду, выказаная на адрас беларускіх уладаў і фармальна, і нефармальна, — гэта пачатак пераўтварэньняў, структурных рэформаў. Таму, я думаю, галоўная прычына менавіта ў гэтым: на дадзеным момант кіраўніцтва краіны, хутчэй за ўсё, не гатова да структурных рэформаў, як іх разумее МВФ».

Карэспандэнт: «Іншымі словамі, заявы Лукашэнкі азначаюць толькі тое, што чакаць паразуменьня з МВФ не даводзіцца?»

«Так. Мяркую, што на цяперашні момант перадумоваў для паразуменьня няма».
XS
SM
MD
LG