Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьнегапад у Горадні закончыўся, у горад прыцягнута тэхніка для прыборкі сьнегу таксама з Гарадзенскага раёну. Паведамляецца, што разам з машынамі для вывазкі сьнегу на вуліцах гораду працуе да двухсот пяцідзесяці адзінак тэхнікі.

Камунальныя службы ў выходныя крыху пралічыліся: у суботу быў абвешчаны працоўны дзень. Аднак асноўны сьнегапад здарыўся ў нядзелю, і дворнікаў ў цэнтры Горадні амаль не было відно. У многіх месцах не расчышчаліся нават тратуары, напрыклад, на вуліцы Тэлеграфнай. Адно: актыўна працавалі трактары «Беларус», але іх было няшмат. Адзін быў выдзелены нават для працы на падворках Новага і Старога замкаў, хаця наведнікаў у музэі, які там знаходзіцца, амаль не было.
Засыпала нават танк на высокім пастамэнце

Засыпала нават танк на высокім пастамэнце

У жаночым праваслаўным кляштары з прыборкай сьнегу было лепей, працавалі два мужчыны

У жаночым праваслаўным кляштары з прыборкай сьнегу было лепей, працавалі два мужчыны

На Савецкай вуліцы

На Савецкай вуліцы

У Старым Замку

У Старым Замку

XS
SM
MD
LG