Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У пасольстве ЗША пройдзе хвіліна маўчаньня


«Пасольства ЗША ў Беларусі смуткуе разам з амэрыканцамі і народамі ўсяго сьвету ў сувязі з трагічнымі падзеямі ў горадзе Ньютаўн, штат Канэктыкут, што адбыліся 14 сьнежня. Як сказаў прэзыдэнт Абама, „нашыя сэрцы сёньня разьбітыя“. На знак жалобы па ахвярах Ньютаўна амэрыканскі сьцяг прыспушчаны над пасольствам, над усімі дзяржаўнымі ўстановамі і марскімі караблямі. Хвіліна маўчаньня пройдзе ў пасольстве ЗША ў панядзелак, 17 сьнежня. Мы ўдзячныя ўсім, хто ў гэтыя цяжкія хвіліны выказаў словы шчырае спагады й спачуваньня».


Жалоба ў Злучаных Штатах у сувязі з трагедыяй у школе гораду Ньютаўн працягнецца чатыры дні — да 18 сьнежня.

Па ўсёй краіне людзі ўспамінаюць ахвяр страляніны ў школе Ньютаўну, колькасьць якіх дасягнула 27, большасьць зь іх — дзеці ва ўзросьце ад 5 да 10 гадоў. У храмах праходзяць набажэнствы. У Вашынгтоне некалькі соцень чалавек прынялі ўдзел у стыхійнай дэманстрацыі з патрабаваньнем зрабіць больш жорсткім кантроль за набыцьцём зброі.

У сваім звароце да нацыі прэзыдэнт ЗША Барак Абама заклікаў амэрыканцаў да салідарнасьці і рэальных дзеяньняў, каб не дапусьціць падобных трагедый у будучыні. Шэраг камэнтатараў, аднак, скрытыкавалі яго за тое, што ён наўпрост ня выказаўся за ўзмацненьне рэгуляваньня ў сфэры абароту зброі.

Паводле ўдакладненых дадзеных, меркаванаму злачынцу было 20 гадоў, ён пакончыў з сабой. Да таго, як пачаць страляніну ў школе, Адам Лэнза застрэліў сваю маці ў яе дома.

Лідэры краін сьвету, у тым ліку і Аляксандар Лукашэнка, выказалі спачуваньні прэзыдэнту ЗША і сваякам загіблых у сувязі з трагедыяй.

Барак Абама выступае з нагоды трагедыі ў Ньютаўне

Барак Абама выступае з нагоды трагедыі ў Ньютаўне

XS
SM
MD
LG