Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіча ўганаравалі прэміяй Вілі Брандта


Міколу Статкевічу прысуджаная Міжнародная прэмія імя Вілі Брандта «За асаблівую палітычную мужнасьць».

Пра гэта паведаміў сайт палітвязьня.


Прэмія ўсталяваная Сацыял-дэмакратычнай партыяй Нямеччыны за ўнёсак у справу ўзаемапаразуменьня і міру паміж народамі. Яна складаецца з двух частак. Галоўную атрымае нарвескі прэм’ер-міністар Столтэнберг. Мікалай Статкевіч уганараваны прэміяй «За асаблівую палітычную мужнасьць».


Прэмія будзе ўручацца ў гэтым годзе ў другі раз.

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны за падзеі 19 сьнежня 2010 году на 6 гадоў зьняволеньня. Як злосны парушальнік рэжыму амаль год таму пераведзены ў «крытую» магілёўскую турму. Палітвязьню дазволенае адно кароткае спатканьне са сваякамі на год, якое сёлета ўжо было выкарыстана.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG