Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет. «Браты-мусульмане» кажуць аб падтрымцы новай канстытуцыі


У Эгіпце ісламісцкі рух «Браты-мусульмане», які праводзіў уласны падлік галасоў на рэфэрэндуме па праекце новай канстытуцыі, абвясьціў, што большасьць грамадзянаў падтрымала дакумэнт.

Агенцтва Reuters спасылаецца на крыніцу, якая паведаміла, што па выніках падліку дадзеных з 99% участкаў, праект новай канстытуцыі падтрымліваюць амаль 57% эгіпцян.


Прэзыдэнт Мухамэд Мурсі і яго паплечнікі заяўляюць, што новая канстытуцыя наблізіць Эгіпет да дэмакратыі. Апанэнты сьцьвярджаюць, што праект асноўнага закону парушае шэраг фундамэнтальных правоў чалавека.


Суботняму галасаваньню ў Эгіпце папярэднічалі некалькі тыдняў пратэстаў па ўсёй краіне, удзельнікамі якіх сталі як прыхільнікі, так і праціўнікі прэзыдэнта Мурсі.


15 сьнежня галасавала насельніцтва 10 эгіпецкіх правінцый. У іншых рэгіёнах грамадзяне будуць галасаваць 22 сьнежня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG