Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША жалоба, Лукашэнка спачувае Абаму


Абама выцірае сьлёзы ў часе прамовы пра трегэдыю ў Канэктыкуце

Абама выцірае сьлёзы ў часе прамовы пра трегэдыю ў Канэктыкуце

Жалоба ў Злучаных Штатах у сувязі з трагедыяй у школе гораду Ньютаун (штат Канэктыкут) працягнецца чатыры дні — да 18 сьнежня. Абама заклікаў амэрыканцаў да салідарнасьці.

Па ўсёй краіне людзі ўспамінаюць ахвяр страляніны ў школе Ньютауну, колькасьць якіх дасягнула 27, большасьць зь іх — дзеці ва ўзросьце ад 5 да 10 гадоў. У храмах праходзяць набажэнствы. У Вашынгтоне некалькі соцень чалавек прынялі ўдзел у стыхійнай дэманстрацыі з патрабаваньнем зрабіць больш жорсткім кантроль за набыцьцём зброі.

У сваім звароце да нацыі прэзыдэнт ЗША Барак Абама заклікаў амэрыканцаў да салідарнасьці і рэальных дзеяньняў, каб не дапусьціць падобных трагедый у будучыні. Шэраг камэнтатараў, аднак, скрытыкавалі яго за тое, што ён наўпрост ня выказаўся за ўзмацненьне рэгуляваньня ў сфэры абароту зброі.

Паводле ўдакладненых дадзеных, меркаванаму злачынцу было 20 гадоў, ён пакончыў з сабой. Да таго, як пачаць страляніну ў школе, Адам Лэнза застрэліў сваю маці ў яе дома.

Лідэры краін сьвету, у тым ліку і Аляксандар Лукашэнка, выказалі спачуваньні прэзыдэнту ЗША і сваякам загіблых у сувязі з трагедыяй.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG