Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масавыя затрыманьні на мітынгу ў Маскве


Затрымліваюць Максіма Вінярскага

Затрымліваюць Максіма Вінярскага



18:00 Апублікаваны сьпіс усіх 69 затрыманых, сярод іх і Максім Вінярскі з Эўрапейскай Беларусі. Невядома, ці быў ён сярод тых, каго адпусьцілі.

17:40 Аляксей Навальны, Ільля Яшын, Ксенія Сабчак і Сяргей Удальцоў былі адпушчаныя без складаньня пратаколаў. «Усё, усіх нас адпусьцілі. Дзякуй вялікі ўсім, хто прыйшоў сёньня. Вы — лепшыя людзі», — напісаў у сваім мікраблогу на Twitter Навальны.

16:50 (17:50 па маскоўскім часе) Акцыя на Лубянскай плошчы і вакол яе скончылася, паведамляюць журналісты з Масквы. Пра дзеяньні паліцыі было сказана, што яны былі «надзвычай жорсткімі, але магло быць і горш». Паведмляецца пра прыкладна 50 затрыманых, лічбы ўдакладняюцца.

Маскоўская паліцыя пацьвердзіла зьвесткі пра 40 затрыманых.

16:00 (17:00) Рэшту людзей выцясьняюць з пляцоўшкі ля Салавецкага каменю.

15:35 (16:35) У Маскве на Лубянскай плошчы калёны амапаўцаў расьсякаюць натоўп мітынгоўцаў, пачаліся масавыя затрыманьні ўдзельнікаў акцыі ля Салавецкага каменя. Разагнаны таксама мітынг левых каля плошчы Рэвалюцыі.

Затрыманы Максім Вінярскі з «Эўрапейскай Беларусі»

Пра гэта паведамляе сайт grani.ru з спасылкай на відавочцаў. Мабільны тэлефон Максіма Вінярскага на званкі не адказвае.

Журналісты і блогеры ў Маскве паведамляюць, што там на Лубянскай плошчы і вакол яе ідуць кропкавыя затрыманьні актывістаў апазыцыі. «Некаторых удалося ў апамаўцаў адбіць», — паведамляюць відавочцы.

14:30 (15:30) Паводле інфармацыйных крыніцаў з Масквы, аднаго зь лідэраў расейскай апазыцыі Аляксея Навальнага паліцыя затрымала тады, як ён разам з Барысам Нямцовым і Ўладзімерам Рыжковым падыходзілі з кветкамі да Салавецкага камню. Паводле дадзеных паліцыі, там сабралося каля 500 чалавек, зь іх палова журналісты і блёгеры. Незалежныя крыніцы паведамляюць пра некалькі тысяч чалавек непасрэдна на Лубянскай плошчы і ня менш на вуліцах вакол плошчы.

Заяўлены мітынг апазыцыі на Лубянскай плошчы ня быў дазволены маскоўскімі ўладамі. Апазыцыя заклікала людзей прыходзіць на плошчу ў індывідуальным парадку і ўскладаць кветкі да Салавецкага каменя. Прыкладна а палове на 15-ю гадзіну па менскім часе паліцыя пачала выціскаць людзей з плошчы. Відавочцы паведамляюць пра першых затрыманых сярод звычайных удзельнікаў акцыі.

А 14:50 (15:50) людзі з плошчы не разыходзяцца, актывісты водзяць карагод вакол Салавецкага каменя. Сярод актыўных удзельнікаў акцыі — Максім Вінярскі з «Эўрапейскай Беларусі», паведамляе grani.ru.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG