Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шалёны стралок зноў забіваў у Амэрыцы


Ня менш як 27 чалавек сталі ахвярамі стральбы у пачатковай школе «Сэндзі Хук» гораду Ньютаўн (штат Канэктыкут, ЗША). Гэта 18 дзяцей і 9 дарослых. Амэрыканскі канал «Эн-Бі-Сі Ньюс» са спасылкай на крыніцы ў паліцыі паведамляе, што страляў 24-гадовы мужчына, які меў два пісталеты. Ён зрабіў больш за 100 стрэлаў і забіў таксама сваю маці, якая працавала ў гэтай школе. Сам нападнік таксама забіты. Усе школы ў Ньютаўне закрытыя. У пачатковай школе, дзе адбылася трагедыя, займаюцца дзеці ва ўзросьце ад 5 да 10 гадоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG