Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На чарговым паседжаньні Палаты прадстаўнікоў, якое адбудзецца ў панядзелак, 17 сьнежня, дэпутаты разгледзяць сярод іншых і пытаньне аб прэзыдэнцкім дэкрэце № 9 «Аб дадатковых мерах па разьвіцьцю дрэваапрацоўчай прамысловасьці». Мяркуецца, што дакумэнт прадставіць міністар працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна.

У дэкрэце, які Лукашэнка падпісаў 7 сьнежня, зафіксаваныя наступныя рэчы.

Датэрміновае скасаваньне кантрактаў у пэрыяд рэалізацыі інвэстыцыйных праектаў з ініцыятывы работнікаў дапускаецца толькі са згоды наймальніка.

У выпадку парушэньня работнікамі сваіх працоўных абавязкаў і звальненьня «за вінаватыя дзеяньні» сума атрыманай імі за пэрыяд працы штомесячнай грашовай выплаты падлягае вяртаньню.

Дэкрэтам прадугледжана адміністрацыйная адказнасьць за парушэньне падрадчыкам (субпадрадчыкам, праектнай арганізацыяй) тэрмінаў выкананьня работ па рэалізацыі інвэстыцыйных праектаў у выглядзе накладаньня штрафу на службовую асобу ў памеры ад дзесяці да ста базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — ад пяцiдзесяцi да пяцісот базавых велічынь.

14 сьнежня кіраўнік дзяржавы заявіў супрацоўнікам ААТ «Віцебскдрэў»: «Працаваць вы мусіце дзень і ноч».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG