Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч пабыў на апошнім саміце Эўразьвязу


Аляксандар Мілінкевіч
Аляксандар Мілінкевіч

13 сьнежня ў Брусэлі завяршыўся апошні ў гэтым годзе саміт Эўразьвязу. Галоўнай тэмай для абмеркаваньня стаў эканамічны крызіс у краінах Старога кантынэнту.

Напярэдадні саміту адбылося закрытае пасяджэньне кіраўнікоў краінаў ЭЗ, што належаць да Эўрапейскай народнай партыі, з удзелам старшыні Эўрапейскай Рады Германа ван Рампоя, старшыні Эўрапейскай камісіі Жазэ Мануэля Барозу, канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель, прэзыдэнта Румыніі Траяна Басэску, прэм’ер-міністраў Фінляндыі Іркі Катайнэна, Гішпаніі Марыяна Рахоя і шэрагу іншых.

Гасьцямі сустрэчы былі старшыня руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч, прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі й прэм’ер-міністар Малдовы Ўлад Філат, — перадае прэсавая служба руху «За свабоду».

З дакладамі выступілі прэм’еры Грэцыі, Італіі, Гішпаніі. Былі абмеркаваныя таксама вынікі парлямэнцкіх выбараў у Грузіі й Украіне, а таксама сытуацыя ў Беларусі, апавёў Аляксандар Мілінкевіч:

«На думку лідэраў эўрапейскіх краінаў, неабходна працягваць намаганьні па дэмакратызацыі нашай краіны, аднаўленьні крытычнага дыялёгу, спрыяньні яе мадэрнізацыі і інтэграцыі ў эўрапейскую эканамічную прастору».

Аляксандар Мілінкевіч таксама правёў сустрэчу з Хельгай Шміт, намесьніцай генэральнага сакратара Эўрапейскай службы зьнешніх зносінаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG