Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сувязі з паслом у Менску прывялі Лібэрмана да адстаўкі


Авігдор Лібэрман
Авігдор Лібэрман
Кіраўнік МЗС Ізраіля Авігдор Лібэрман паведаміў сёньня, што сыходзіць у адстаўку дзеля таго, каб засяродзіцца на сваёй абароне ў судзе. Лібэрман таксама падаў у Кнэсэт (парлямэнт) запыт аб зьняцьці зь яго статусу дэпутацкай недатыкальнасьці, каб яго справа магла быць як найхутчэй разгледжаная.

У чацьвер генэральны пракурор Ягуда Вайнштэйн абвясьціў, што пракуратура вырашыла закрыць асноўную справу супраць Лібэрмана адносна магчымага адмываньня грошай, расьследаваньне якой цягнулася больш як 10 гадоў. У суд будзе перададзенае толькі абвінавачаньне супраць Лібэрмана за злоўжываньне грамадзкім даверам. Сьледзтва падазрае, што Лібэрман, стаўшы міністрам замежных спраў, аказваў былому ізраільскаму паслу ў Беларусі Зэеву Бэн-Ар'е пратэкцыю нібыта ў якасьці падзякі за тое, што той у свой час з уласнай ініцыятывы даваў яму закрытую інфармацыю. Пры гэтым пракуратура абвінавачвае кіраўніка МЗС у тым, што ён не паведаміў адпаведным органам пра гэтыя дзеяньні Бэн-Ар’е. Лібэрман, які ўзначальвае таксама партыю «Наш дом – Ізраіль», выказаў надзею, што судовы працэс скончыцца да парлямэнцкіх выбараў, прызначаных на 22 студзеня 2013 года.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG