Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лекары валаводзяць з даведкай пра здароўе Аліневіча


Ігар Аліневіч

Ігар Аліневіч

Маці палітвязьня Ігара Аліневіча Валянціна працягвае дамагацца, каб да мэдычнай карткі яе сына ў калёніі дадалі дакумэнт пра ягоную хваробу сэрца.

Маці Ігара Аліневіча дамагаецца ад лекараў 2-га менскага шпіталя, каб тыя выдалі даведку аб здароўі сына. Валянціна кажа, што ў наваполацкай калёніі зацягваюць справу аб атрыманьні яе сынам адпаведных дакумэнтаў.

«З ваенкамату на наш запыт хутка далі выпіску з даведкі аб стане здароўя сына. Відаць, у іх там справаводзтва наладжана добра. Гэтую выпіску я накіравала ў калёнію, але там цягнуць, не перадаюць яе Ігару, каб ён мог на гэтай падставе накіраваць асабісты запыт у 2-ю менскую лякарню», — распавяла Валянціна Аліневіч.

Паводле жанчыны, дакумэнты Ігар павінен быў атрымаць яшчэ ў лістападзе, але іх дагэтуль няма. Даведка аб хваробе, разьлічвае маці Ігара Аліневіча, мае паўплываць на ягонае ўтрыманьне ў калёніі і стаўленьне да яго лекараў і ахоўнікаў.

Актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч адбывае 8 гадоў зьняволеньня ў Наваполацкай калёніі паводле абвінавачаньня ў нападзе на афіцыйныя будынкі ў Менску.
XS
SM
MD
LG