Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 17 сьнежня: Дзень беларускага кіно


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е

Суцэльная воблачнасьць, сьнег і завеі. Тэмпэратура: мінус 6-4.

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ У БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ

Суд над Паўлам Вінаградавым, лідэрам моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду» ў Судзе Першамайскага раёну Менску. Вінаградава абвінавачваюць у парушэньні парадку правядзеньня масавага мерапрыемства ці пікету ў сувязі з гэтак званай «лялечнай акцыяй» (http://www.svaboda.org/content/article/24796247.html).

У кнігарні «логвінаЎ» прэзэнтацыя раману Юліі Шаравай «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік». Пачатак у 20.00.

У Бэрліне канцлер Ангела Мэркель праводзіць прэс-канфэрэнцыю для замежных карэспандэнтаў.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1924 – утворанае прафэсійнае аб’яднаньне беларускіх кінэматаграфістаў і фатографаў «Белдзяржкіно». 17 сьнежня – Дзень беларускага кіно.

У гэты дзень нарадзіліся:

1770 – Людвіг ван Бэтховен, нямецкі кампазытар, дырыжор, піяніст (пам. 26.3.1827).

1883 – Яўген Барычэўскі, беларускі літаратуразнавец і перакладчык.

1889 – Данiла Васiлеўскi, беларускі краязнавец, гісторык, літаратуразнавец, пэдагог.

У гэты дзень памерлі:

1630 – Мялецій Сматрыцкі, беларускі пісьменьнік і рэлігійны дзяяч.

2006 – Іван Навуменка, беларускі пісьменьнік.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Кіно – сон з адплюшчанымі вачыма. Сон – пэрсаніфікаваны міт. Беларускі кінэматограф – гэта проста міт, сон з заплюшчанымі вачыма ў залі для праекцый чужых малюнкаў.
Андрэй Кудзіненка

ГОД ТАМУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ

100 сэкундаў Плошчы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG