Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Большасьць беларусаў яўна незадаволеная сваёй цяперашняй сытуацыяй, але яны цяпер у асноўным хаваюцца ў бульбу» – піша ў апошнім выданьні амэрыканскага часопіса Foreign Policy Крыстыян Кэрыл, супрацоўнік Legatum Institute і MIT Center for International Studies.

«Незалежныя сацыялягічныя апытаньні паказваюць, што каля 30% далей падтрымлівае Лукашэнку, 15% знаходзіцца на баку апазыцыі, а астатнія пагрузіліся ў глыбокую палітычную апатыю» – адзначае Крыстыян Кэрыл і заключае свой артыкул пра Беларусь высновай:

«Чаму б ня даць Бяляцкаму Нобэлеўскую прэмію? Гэта ўдыхнула б сьвежае паветра ў гэты затхлы закутак Эўропы».

Інфармацыйнай нагодай для прэзэнтацыі сытуацыі ў Беларусі для амэрыканскага чытача стаў цяперашні візыт у Вашынгтон Натальлі Пінчук, жонкі Алеся Бяляцкага, ды старшыні БАЖу Жаны Літвіной і праваабаронцы Тацяны Равякі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG