Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць Навальнага — яшчэ адна крымінальная справа


Аляксей Навальны
Аляксей Навальны

Сьледчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу супраць апазыцыянэра Аляксея Навальнага і ягонага брата.

Паводле расейскіх СМІ, Аляксея Навальнага і ягонага брата Алега падазраюць у крадзяжы «махлярскім шляхам» 55 мільёнаў рублёў. Сьледчыя лічаць, што брат Навальнага, які працаваў у «Пошце Расеі», «падманным спосабам» пераканаў замежную кампанію падпісаць дамову на перавозкі зь фірмай Аляксея Навальнага. Пры гэтым фірма Навальнага атрымлівала значна большыя грошы, чым прадугледжваў аб’ём паслугаў.

«Я так зразумеў, мяне аднаго ўжо не хапае, і цяпер за сямейства маё ўзяліся?» — пракамэнтаваў у сваім твітэры Навальны.

Летам Навальнаму выставілі абвінавачаньне па першай крымінальнай справе ў прысваеньні 16 мільёнаў рублёў. Таксама ён праходзіць у якасьці сьведкі па справе аб беспарадках на Балотнай плошчы ў Маскве 6 траўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG