Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнку пакажуць абсталяваньне, якое 3 гады ляжала пад дажджом


Віцебск, мікрараён Зялёны гарадок. У чаканьні прыезду Аляксандра Лукашэнкі зносяць парнікі, косяць ў сьнезе пустазельле і кладуць асфальт, 13 сьнежня

Віцебск, мікрараён Зялёны гарадок. У чаканьні прыезду Аляксандра Лукашэнкі зносяць парнікі, косяць ў сьнезе пустазельле і кладуць асфальт, 13 сьнежня

Толькі да прыезду Лукашэнкі яго перанесьлі пад дах, кажуць мясцовыя работнікі. Пра тое, што яно ўжо даўно павінны былі ўсталяваць і запусьціць, кіраўніцтва «Віцебскдрэва» стараецца ня згадваць.

Між тым інвэстыцыйны праект належала завяршыць яшчэ да 2010 году. Пра гэта нагадваў і сам Аляксандар Лукашэнка, калі мінулым разам у 2009 годзе прыяжджаў на прадпрыемства. Але тэрміны ўжо ня раз пераносіліся, і дырэкцыі давядзецца тлумачыць прычыны спазьненьня.

Дрэваапрацоўчы камбінат рыхтавалі да прыезду Аляксандра Лукашэнкі некалькі тыдняў. Цэхі рамантавалі, фарбавалі, на тэрыторыі клалі плітку. Але ў дзень візыту было загадана, каб «лішнія» работнікі «ня швэндаліся» па прадпрыемстве, і таму некаторыя атрымалі загад не выходзіць на працу.

Тым, хто выйшаў, аддалі іншы загад: узяць з сабой запас ежы, бо яны ня змогуць выйсьці са сваіх цэхаў, пакуль на прадпрыемстве будзе знаходзіцца ўрадавая дэлегацыя.

Увесь прамысловы раён «ДСК», дзе месьціцца дрэваапрацоўчы камбінат, кантралюецца міліцыяй і «людзьмі ў цывільным» з рацыямі-навушнікамі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG