Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сурыкаў супакойвае, што нафтавай вайны ня будзе


Аляксандар Сурыкаў
Аляксандар Сурыкаў

Беларусь і Расея падпішуць пагадненьне пра абъёмы пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў на 2013 год, крызісу з пастаўкамі нафты ня будзе, заявіў амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў.

«Балянс будзе падпісаны ў працоўным парадку», — заявіў Сурыкаў Інтэрфаксу.

Дыплямат таксама ўдакладніў, што гэтыя дакумэнты з шэрагу прычын не былі падпісаныя на пасяджэньні саўміну гэтак званай саюзнай дзяржавы 12 сьнежня ў Маскве.

На пытаньне, ці ня ўзьнікне на пачатку студзеня 2013 году ў Беларусі крытычная сытуацыя ў нафтаперапрацоўцы ў сувязі з дэфіцытам сыравіны, Сурыкаў адказаў: «Не, вядома, такой сытуацыі ня будзе (...) Я думаю, усё будзе нармальна , ніякага крызісу не адбудзецца».

Раней Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Расея павінна паставіць Беларусі ў наступным годзе 23 мільёны тон нафты, хоць расейскі бок прапануе толькі 18,5 мільёна тон. Паводле Лукашэнкі, тэхнічныя магчымасьці дазваляюць паставіць па трубе каля 22 мільёнаў тон. Яшчэ адзін мільён афіцыйны Менск гатовы паставіць чыгункай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG