Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Чалавекам году», паводле Time, стаў Кім Чэн Ын


Кім Чэн Ын

Кім Чэн Ын

Большасьць чытачоў амэрыканскага штотыднёвіка Time падчас анлайн-апытаньня абралі «Чалавекам году» лідэра КНДР Кім Чэн Ына.

Афіцыйна гэты тытул маладому паўночнакарэйскім кіраўніку — ці каму-небудзь іншаму — часопіс прысудзіць на наступным тыдні.

Як адзначае Time, з тых часоў, як Кім Чэн Ын стаў кіраваць КНДР пасьля сьмерці свайго бацькі Кім Чэн Іра летась, ён умацаваў свой кантроль над краінай, трапіў на вокладку самога Time (у лютым гэтага года) і нават быў названы «самым сэксуальным мужчынам года». Праўда, апошняе званьне яму прысвоіла амэрыканскае сатырычнае выданьне The Onion.

За кіраўніка КНДР прагаласавалі каля 5,6 мільёна чалавек.

Амэрыканскі сатырык і папулярны тэлевядучы Джон Сьцюарт, які апынуўся на другім месцы, набраў 2,4 мільёна галасоў.

Time адзначае, што на такі высокі рэйтынг Кім Чэн Ына шмат у чым паўплывала кампанія, разгорнутая ягонымі прыхільнікамі ў Інтэрнэце.

У шорт-ліст, разьмешчаны ў канцы лістапада на сайце Time, патрапілі 38 намінантаў, піша Інтэрфакс.

За званьне «Чалавек года» змагаліся вядомыя палітыкі, бізнэсмэны, музыкі, спартоўцы, тэлевядоўцы і праваабаронцы:

  • Расейскі панк-гурт Pussy Riot№
  • аўстрыйскі скайдайвер Фелікс Баўмгартнер, які зьдзейсьніў у кастрычніку пасьпяховы скачок з стратасьферы
  • карэйская рэпер Psy.

Год Пэрсона Пазыцыя
2011 Пратэстовец Ананімны удзельнік акцыяў пратэсту, якія прайшлі па ўсім сьвеце ў 2011-м, абстрактны панятак.
2010 Марк Цукербэрг Заснавальнік сацыяльнай сеткі Facebook
2009 Бэн Бэрнанке Эканаміст, старшыня Фэдэральнай рэзэрвовай сыстэмы ЗША
2008 Барак Обама Дзейны прэзыдэнта ЗША
2007 Уладзімер Пуцін Дзейны прэзыдэнт Расеі
XS
SM
MD
LG