Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 15-16 сьнежня: Сівая легенда ў Менску, Марш свабоды ў Маскве


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У СУБОТУ...

...пераменная воблачнасьць і парывісты вецер. У нядзелю суцэльная воблачнасьць, завеі. Тэмпэратура на выходныя −4 — −6.
У ГЭТЫЯ ДНІ Ў БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ:

15 сьнежня

Расейская апазыцыя мяркуе правесьці «Марш свабоды» ў Маскве.

Канстытуцыйны рэфэрэндум у Эгіпце.

16 сьнежня

У Вялікім тэатры ў Менску опэра «Сівая легенда» паводле раману Ўладзіміра Караткевіча.

Рок-fest LIVEinROCK пры ўдзеле гурта ПАЛАЦ у клюбе «Сфэра» ў Полацку. Пачатак у 17.00.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:

15 сьнежня

1862 — пачалася эксплюатацыя першай чыгункі на тэрыторыі Беларусі, якая зьвязвала Горадню з Парэччам і была часткай Пецярбурска-Варшаўскай чыгункі.

1922 — у Менску заснаваная Беларуская дзяржаўная і ўнівэрсытэцкая бібліятэка.

16 сьнежня

1951 — у Мюнхене быў заснаваны Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва, дасьледча-выдавецкая ўстанова беларусаў на эміграцыі.

2011 — расстрэл мітынгу нафтавікоў у Казаскім горадзе Жанаазэн. Паводле афіцыйных дадзеных, загінулі 17 чалавек, паводле неафіцыйных – 90.

Нарадзіліся:

15 сьнежня


1859 — у Беластоку нарадзіўся Людвік Замэнгоф, стваральнік мовы эспэранта.

1934 — у Менску нарадзіўся старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, навуковец Станіслаў Шушкевіч.

1961 — у Паставах нарадзіўся дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, журналіст Сяргей Навумчык.

16 сьнежня

1909 — Лукаш Калюга, беларускі пісьменьнік.

1939 — Алег Бембель, беларускі філёзаф, паэт, публіцыст і дысыдэнт.

1946 — Сяргей Законьнікаў, беларускі паэт, журналіст, публіцыст.

1955 — Слава Корань, гітарыст і вакаліст, лідэр рок-гурту «Ўліс».

Памерлі:

15 сьнежня


1862 — Уладзіслаў Сыракомля, беларуска-польскі паэт, пісьменьнік, публіцыст, перакладчык.

1954 — Язэп Драздовіч, беларускі мастак, археоляг, пісьменьнік, этнограф і фальклярыст.

16 сьнежня

1977 — Марыя Калас, амэрыканска-грэцкая сьпявачка (драматычнае сапрана), адна з найвялікшых опэрных сьпявачак XX стагодзьдзя.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Адыходзіць эпоха...
Дзьвярыма ня бразьне...
Уцякае ад ганьбы,
Ды, маючы нюх,
Зноў на сцэну вылазяць тыраны і блазны,
Ставяць той жа спэктакль.
Паўтараецца круг».


Сяргей Законьнікаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG