Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы памятаем» праводзіць акцыю ў Гаазе


У нядзелю 16 сьнежня ў Гаазе пройдзе традыцыйная акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі, зь сем’ямі гвалтоўна зьніклых і рэпрэсаваных беларусаў.

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода актывістка грамадзянскай ініцыятывы «Мы памятаем» Валерыя Красоўская.

Акцыя пачнеццца а 14-ай ля будынку беларускай амбасады ў Каралеўстве Нідэрлянды па адрасе Anna Paulownastraat, 34.

Як сказала Валерыя Красоўская, для ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца ўсе жадаючыя.
XS
SM
MD
LG