Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ два дні працягнецца міжнародны маратон па напісаньні лістоў у падтрымку палітвязьня Алеся Бяляцкага, які праводзіць праваабарончая арганізацыя Amnesty International.

Падчас маратону пад лёзунгам «Пішам за правы! Даможамся пераменаў!» з 7 па 16 сьнежня кожны жадаючы можа спампаваць паштоўку для Алеся Бяляцкага (на сайце арганізацыі яна ёсьць на пяці мовах — ангельскай, арабскай, гішпанскай, расейскай і францускай), раздрукаваць і даслаць палітвязьню.

Відэа, у якім распавядаецца пра беларускага праваабаронцу, зьняволенага за сваю дзейнасьць, перакладзена на 11 моваў.



Акрамя таго, Amnesty International заклікае ўдзельнікаў маратону падпісацца пад пэтыцыяй, адрасаванай беларускім уладам, азнаёміўшыся перад гэтым з гісторыяй Алеся Бяляцкага, дзе ў прыватнасьці гаворыцца:

«Алесь Бяляцкі — вядомы праваабаронца з Беларусі і старшыня Праваабарончага цэнтру „Вясна“. Яго арыштавалі 4 жніўня 2011 году, а 24 лістапада 2011 году Алеся Бяляцкага прысудзілі да чатырох з паловай гадоў пазбаўленьня волі. Amnesty International мяркуе, што яго кінулі ў турму, каб перашкодзіць яму абараняць правы чалавека, і лічыць яго вязьнем сумленьня».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG