Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пацьвердзіў увядзеньне прымусовай працы


Аляксандар Лукашэнка патрабуе безумоўнай рэалізацыі на дрэваапрацоўчых прадпрыемствах дэкрэту № 9 «Аб дадатковых захадах па разьвіцьці дрэваапрацоўчай прамысловасьці».

Пра гэта ён заявіў сёньня, наведваючы ААТ «Магілёўдрэў».

«Бярыце ўсё ў свае рукі, у жалезныя рукавіцы і дзейнічайце», — запатрабаваў Лукашэнка.

Па словах Лукашэнкі, асноўная мэта дэкрэту — у тым, каб дырэктар на прадпрыемстве «быў начальнікам, як на Захадзе, і каб усе рабочыя і спэцыялісты працавалі навыцяжку».

Лукашэнка ў сувязі з гэтым пацікавіўся, ці спыніўся адток працоўнай сілы з прадпрыемства. «Май на ўвазе, яны ня маюць права звальняцца без твайго ведама. А хто пойдзе, будзе тут працаваць на прымусовых работах», — сказаў Аляксандар Лукашэнка, зьвяртаючыся да кіраўніцтва «Магілёўдрэва».

Адначасова Лукашэнка нагадаў і пра абавязак дырэктараў павысіць працоўным заробак. У першым квартале 2013 году неабходна выйсьці на сярэдні заробак памерам 450–500 даляраў. «Калі мы тут утрымліваем людзей і прымушаем працаваць, то павінны і цукерку даць», — падкрэсьліў ён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG