Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Gazeta.ru: кітайцам выдадуць не 650, а 600 тысячаў візаў


Тэма магчымага прыезду ў Беларусь соцень тысяч кітайскіх будаўнікоў, якія нібыта будуць працаваць на ўзьвядзеньні Беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку ў Смалявічах, сёньня абмяркоўваецца ў расейскіх мэдыях.

Інтэрнэт-рэсурс Gazeta.ru першапачаткова спасылаецца на кіраўніка навукова-дасьледчага цэнтру Мізэса Яраслава Раманчука, які з дасьведчаных крыніцаў дазнаўся пра тое, што МЗС Беларусі як быццам ужо выдаў на 2013 год 650 тысяч працоўных візаў грамадзянам Кітаю. Да месца прыгадаць, што напярэдадні ў размове са «Свабодай» прадстаўнік зьнешнепалітычнага ведамства Андрэй Савіных безапэляцыйна назваў такую інфармацыю «вар’яцкай выдумкай, якая выходзіць за рамкі здаровага сэнсу».

Разам з тым расейская інтэрнэт-газэта сьцьвярджае, што мае «сталую і надзейную крыніцу ў беларускім Саўміне», якая таксама пацьвердзіла інфармацыю пра шматтысячны кітайскі дэсант. Маўляў, адпаведнае пагадненьне было падпісанае яшчэ летам і прадугледжвае прыезд 600 тысяч кітайцаў (а не 650 тысяч, як кажуць крыніцы Яраслава Раманчука).

Тым часам у галоўным упраўленьні інвэстыцыяў Міністэрства эканомікі кажуць пра некарэктную падачу лічбы, якая пры няправільным прачытаньні атрымлівае супрацьлеглы сэнс. Маўляў, лічба ў 600 тысяч зьявілася яшчэ на этапе падрыхтоўкі праектнай дакумэнтацыі і тычылася зусім іншага аспэкту.

Удакладняецца, што на падставе папярэдняга тэхніка-эканамічнага абгрунтаваньня адзін з сузаснавальнікаў парку, кампанія «Гарызонт», падрыхтавала інвэстыцыйную прапанову, у якой гучала ацэначная лічба кітайскіх экспэртаў — 600 тысяч працоўных. Але тут меўся на ўвазе вынік разьвіцьця парку праз 30 гадоў ад пачатку яго функцыянаваньня.


Відэанарыс пра кітайскіх рабочых у Касьцюковічах (лета 2012)

Госьці з Усходу: кітайскія рабочыя
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:52 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG