Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мора: ЭЗ гатовы спрасьціць візавы рэжым, Менск маўчыць


Майра Мора

Майра Мора

Эўразьвяз чакае адказу ад беларускіх уладаў на запрашэньне пачаць перамовы, каб спрасьціць візавы рэжым, заявіла прадстаўніца Эўразьвязу ў Менску Майра Мора.

«ЭЗ па-ранейшаму гатовы прыступіць да перамоваў пра падпісаньне пагадненьняў пра спрашчэньне візавага рэжыму і рэадмісіі, што спрыяла б разьвіцьцю кантактаў паміж людзьмі і прыносіла карысьць грамадзтву Беларусі ў цэлым», — заявіла Мора Інтэрфаксу.

«Усё, што для гэтага трэба, — гэта адказ уладаў Беларусі на запрашэньне Камісіі пачаць перамовы, накіраванае ў чэрвені 2011 году», — дадала яна.

Апісваючы цяперашні ўзровень стасункаў паміж ЭЗ і Беларусьсю Мора адзначыла, што «мы прайшлі» нізкую адзнаку «падчас адкліканьня усіх амбасадараў ЭЗ у лютым-красавіку». «Цяпер нашы адносіны ў некалькі „састылым“ стане — і Беларусі, і ЭЗ давядзецца папрацаваць, каб аднавіць давер», — сказала Мора.

У Шэнгенскую дамову ўваходзяць 26 краінаў Эўропы.

Для грамадзянаў Украіны і Расеі Шэнгенская віза каштуе 35 эўра.

Для грамадзянаў Беларусі — 60.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG