Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўразьвяз: пакуль ёсьць палітвязьні, ня будзе дыялёгу


Вызваленьне і рэабілітацыя асуджаных беларускіх палітыкаў і актывістаў зьяўляецца галоўнай умовай, каб аднавіць дыялёг паміж Брусэлем і Менскам, заявіла кіраўніца прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Майра Мора.

«Вызваленьне зьняволеных, аднаўленьне іх грамадзянскіх і палітычных правоў — неабходная папярэдняя ўмова аднаўленьня паўнамаштабнага дыялогу. Затым мы маглі б з задавальненьнем выслухаць спакойныя, канкрэтныя і канструктыўныя прапановы Беларусі, яе бачаньне разьвіцьця сваіх адносін зь ЭЗ», — заявіла Мора ў інтэрвію Інтэрфаксу.

«Мы не вядзем і не будзем весьці перамоваў пра іх вызваленьне і рэабілітацыю — гэта рашэньне, якое прымаць Беларусі, і толькі гэта можа вярнуць нас да поўнамаштабнага палітычнага дыялёгу», — дадала дыплямат.

«Вызваленьне траіх палітычных зьняволеных у гэтым годзе — дваіх у красавіку і аднаго ў верасьні — гэта крокі ў правільным кірунку, але многія па-ранейшаму за кратамі і пакараныя доўгімі тэрмінамі турэмнага зьняволеньня (...) Некаторым зь іх дазволілі сустрэцца з Апостальскім нунцыем у Беларусі, гэты крок мы вітаем», — адзначыла Майра Мора.

Палітвязьні:

Ігар Аліневіч
Мікалай Аўтуховіч
Алесь Бяляцкі
Яўген Васьковіч
Зьміцер Дашкевіч
Мікалай Дзядок
Эдуард Лобаў
Васіль Парфянкоў
Арцем Пракапенка
Павал Севярынец
Мікалай Статкевіч
Аляксандар Францкевіч

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG