Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навукоўцы пра сацыялізм Лукашэнкі


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Беларусь будуе сацыялізм. Менавіта так адказаў 11 сьнежня Аляксандар Лукашэнка на пытаньне сябра Клюбу галоўных рэдактараў краін СНД, Грузіі і Балтыі пра тое, які лад будуецца ў Беларусі.

Лукашэнка таксама дадаў, што па шляху сацыялізму ідзе «і не такая апошняя краіна ў Эўропе, як Францыя». Па словах кіраўніка Беларусі, усе краіны на постсавецкай прасторы, хто болей, а хто меней, скарыстоўваюць у сваім сёньняшнім жыцьці каштоўнасьці сацыялізму. Беларусь, як лічыць Аляксандар Лукашэнка, найбольш узяла з сацыялізму сацыяльную арыентаванасьць. Што думаюць наконт гэтых выказваньняў беларускія навукоўцы.

Палітоляг, кандыдат гістарычных навук Аляксей Кароль лічыць, што Аляксандар Лукашэнка меў рацыю, калі казаў пра пабудову сацыялізму ў Беларусі:

Аляксей Кароль
Аляксей Кароль
«Я б пацьвердзіў, што ў Беларусі цяпер насамрэч сацыялізм практычнага ўзору Савецкага Саюзу. І ў агульнапрынятых азначэньнях сацыялізм гэтага ўзору азначае аўтарытарны рэжым. Ён падняўся, узьняўся, адноўлены на базе таталітарнай мадэлі савецкага ўзору, што сваімі каранямі сягае да сталінскай мадэлі 30-х гадоў. І гэтых элемэнтаў апошнім часам мы бачым усё больш».

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Валянціна Лявоненка — прафэсійны палітоляг, кандыдат гістарычных навук. Яна лічыць, што ня трэба зацыклівацца на вызначэньнях, як гэта адбылося з журналістам, які задаваў такое пытаньне:

Валянцина Лявоненка
Валянцина Лявоненка
​«Тут спрацоўваюць стэрэатыпы мысьленьня. Мы прывыклі: ёсьць два полюсы — сацыялізм і капіталізм, а паміж імі нібыта няма ніякіх паняцьцяў.

Жыцьцё паказвае, што і капіталізм не дасканалы. Краіны, якія жывуць паводле рынкавай эканомікі, пабачылі, што ў ёй ня ўсё слушна. І яна ня стала панацэяй ад усіх праблемаў, зь якімі сустракаецца чалавецтва.

З другога боку, сацыялізм таксама не дасканалы ў тым пляне, што калі дзяржава вельмі ўважліва не трымае руку на пульсе тых сацыяльных гарантыяў, якія яна дае сваім грамадзянам, то тут колькасьць можа перарасьці ў якасьць. То бок калі дзяржава ўсё бярэ на сябе, то трэба глядзець, каб гэта не спарадзіла ўтрымальніцтва і сацыяльны паразытызм».

Намесьнік старшыні міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў Віталь Бусько, у мінулым прарэктар унівэрсытэту радыёэлектронікі, лічыць: Беларусі трэба браць лепшае з таго, што робіцца ў сьвеце, не зважаючы, адкуль гэта — з капіталізму або сацыялізму, як гэта робяць, напрыклад, Швэцыя, Японія:

Віталь Бусько
Віталь Бусько
«Швэды ўзялі з сацыялізму сацыяльную справядлівасьць. Там немагчыма, каб 10% насельніцтва валодала 90% усяго капіталу, а астатнія 90% — толькі 10%. А японцы выразна ўжываюць плянаваньне. А ў нас яно і адкідалася, і па-рознаму інтэрпрэтавалася. А яны плянуюць. І ўсё нармальна ў іх».


«Эканамічная навука зараз пазьбягае ўсіх гэтых «ізмаў», — адзначае эканаміст Леў Марголін:

Леў Марголін
Леў Марголін
«Для эканамічнай навукі ёсьць рынкавая эканоміка. І ёсьць разьмеркавальная, дзяржаўная эканоміка. Таму я думаю, што Беларусь будуе дзяржаўную эканоміку, калі дзяржава бярэ на сябе большую частку прадукту і пасьля разьмяркоўвае яе на свой погляд і разуменьне. Ці можна гэта назваць сацыялізмам? Напэўна, не. Бо так, як разумелі сацыялізм раней, то гэта была калектыўная ці дзяржаўная ўласнасьць на сродкі вытворчасьці. А ў нас цяпер усё ж дапускаецца і прыватная ўласнасьць».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG