Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Папу Рымскага цяпер можна чытаць у Твітэры


Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI

Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI

Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI далучыўся да шэрагу рэлігійных лідэраў, якія маюць рахункі ў сацыяльнай сетцы Твітэр і рэгулярна дасылаюць паведамленьні, якія ў гэтай сетцы маюць абмежаваньне 140 знакаў.

Яшчэ да таго, як Папа нешта напісаў у Твітэры, на ягоныя паведамленьні толькі па-ангельску падпісаліся больш за 600 тысяч чалавек. Сёньня, 12 сьнежня, яны атрымалі першы зварот ад Папы: «Дарагія сябры, я рады кантактаваць з вамі праз Твітэр. Дзякуй вам за вашыя шчодрыя водгукі. Я бласлаўляю вас ад усяго сэрца».



Крыху пазьней прыйшлі яшчэ два паведамленьні:

«Як мы можам лепей адзначыць Год Веры ў нашым штодзённым жыцьці?»

«Размаўляючы з Ісусам у малітве, слухаючы, што ён кажа ў Эвангельлі і клапоцячыся пра яго праз тых, хто мае патрэбу»



У Твітэры Папа мае англамоўны рахунак @pontifex, што на лаціне значыць Папа ці «будаўнік мастоў». Акрамя таго ёсьць паралельныя рахункі яшчэ на сямі мовах — нямецкай, гішпанскай, партугальскай, польскай, італьянскай, францускай і арабскай.

Чакаецца, што акрамя пасланьняў на рэлігійны і сьвецкія тэмы папа таксама будзе раз на 10 дзён адказваць на выбраныя пытаньні, якія можна заслаць, выкарыстоўваючы адмысловы хэштэг #askpontifex

Шмат якія іншыя рэлігійныя лідэры ўжо маюць рахункі ў Твітэры. Да прыкладу тыбэцкі духоўны лідэр Далай-лама далучыўся да Твітэру ў 2010 годзе і мае больш за пяць з паловай мільёнаў падпісчыкаў. Акрамя паведамленьняў, з рахунку @DalaiLama рассылаюцца фота і відэа ягоных прамоваў і сустрэчаў.
XS
SM
MD
LG