Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ўзнагародзяць найлепшы беларускамоўны гурт


Паводле вэрсіі музычнага парталу tuzin.fm, лепшым беларускамоўным гуртом 2012 году стаў магілёўскі калектыў «Akute».

З гэтай нагоды 12 сьнежня гурт дасьць канцэрт у менскім клюбе «Loft». Спэцыяльным госьцем будзе сьпявачка Паліна Рэспубліка.

У полі зроку рэдакцыі tuzin.fm — перадусім беларускамоўная музыка. «Akute» адзначылі за надзвычайную творчую актыўнасьць. «У лютым яны прадставілі самотнік „Krou EP“, у красавіку выдалі свой другі студыйны дыск „Не існуе“, які быў станоўча прыняты як публікай, так і экспэртамі, а давяршылі справу яшчэ адным вялікім самотнікам увосень — „Iholki“ . Як вынік — іх сольныя выступы сёлета заўжды зьбіралі аншлягі. Акром таго, Стас Мытнік, Рома Жыгараў ды Павал Філатаў далі яшчэ нямала нагодаў сёлета згадаць іх добрым словам — паўдзельнічалі ў саўндтрэку да фільму „Вышэй за неба“, выявілі салідарнасьць з забароненай „Крамбамбуляй“, выступілі разам з Placebo ў Палацы спорту», — піша tuzin.fm.

Канцэрт пачнецца 12 сьнежня а 19-й гадзіне ў клюбе «Loft» (вул. Пятруся Броўкі, 22).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG