Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вінаградаў: «На судзе будзем змагацца, хоць шанцаў няма»


Павал Вінаградаў

Павал Вінаградаў

Грамадзкі актывіст Павал Вінаградаў распавёў пра суд і выстаўленае яму адміністрацыйнае абвінавачаньне.

«Пачаўся суд. Я заявіў, што мне патрэбны адвакат, зь якім у мяне заключана дамова, а паколькі сёньня майго адваката няма ў горадзе, папрасіў перанесьці суд на заўтра, 13 сьнежня. Але судзьдзя заўтра ня можа, бо ўжо мае шмат спраў, таму прызначыў аднавіць паседжаньне ў панядзелак, 17 сьнежня. А затрымалі мяне паводле адміністрацыйнага артыкула 23.34 — за апошнюю акцыю зь лялькамі. Частка 3 — гэта паўторнае парушэньне парадку правядзеньня масавага мерапрыемства ці пікету. Акцыю праводзілі лялькі, а ня людзі. І лёзунгаў там не было — былі на плякатах літары ў пераблытаным парадку. Гэта ўсё ўказана ў пратаколе. На судзе будзем змагацца, хоць шанцаў няма».

На гэтым тыдні ў менскім мікрараёне «Ўсход» побач з праспэктам Незалежнасьці і непадалёк ад Нацыянальнай бібліятэкі прайшла акцыя лялек, якія трымалі ў руках плякаты з наступнымі тэкстамі:

  • «Лшиь 1% балеусров знаиамют актвиуню гарджанксую поцизию»
  • «Ншаи дпиолмы о выесшм орбавзоании не пизранются за гранцией»
  • «Рбуль за год пдошевеел в три рзаа»
  • «Мнгоие берлаусы уежазют за гнраицу на зрабатоки»
  • «Ншаи рулби не пирнмиают за гарнцией»
  • «Буылтка вокди девешле киолгармма мсяа»
  • «Кое-кто у рлуя уже 18 лет»
  • «12 гарджан Берласуи сиядт в тюмьрах за то, что им не нвриатся десйвтущюий перзиндет»
  • Таксама адзін плякат быў з тэкстам «Как так почлуиолсь??»


У камэнтары да фатаздымкаў акцыі лялек было пазначана: «Мы ж з вамі ўсё разумеем».

Як паведаміў Павал Вінаградаў «Свабодзе», на судзе ён не адмаўляўся, што ўдзельнічаў у выстаўленьні лялек.

Паводле Паўла Вінаградава, калі яго прызнаюць вінаватым і асудзяць, гэта будзе ягонае 10-е за год адміністрацыйнае правапарушэньне.
XS
SM
MD
LG