Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода з нагоды набліжэньня магічнай даты 21 сьнежня, калі, паводле некаторых тлумачэньняў календару мая, мае адбыцца канец сьвету, распачынае творчы і забаўляльны конкурс «Канец сьвету па-беларуску».

Да апакаліптычнай даты засталося 10 дзён, і Радыё Свабода прапануе ўсім нашым чытачам далучыцца да пошуку прыкмет, цікавых фактаў і назіраньняў, якія пацьвярджаюць альбо абвяргаюць тэорыю надыходу «канца сьвету» ў сьвеце і, адпаведна, у нашай краіне.

Да 21 сьнежня дасылайце малюнкі і фатаздымкі з вашым бачаньнем канца сьвету па-беларуску:

— на e-mail: radiosvaboda@gmail.com,

— у конкурсны альбом у vk: vk.com/album-36069860_166757194,

— на старонку ў фэйсбуку: www.facebook.com/svaboda.org,

— у твітар з пазнакаю @svaboda,

Падарункі для аўтараў лепшых прац:

1 месца — гульнявая прыстаўка Xbox 360S 4GB,

2 месца — лічбавая відэакамэра Sony MHS-FS2,

3 месца — плэер iRiver S100.


Пераможцаў конкурсу сумеснымі намаганьнямі вызначыць рэдакцыя Радыё Свабода.

Увага! У першую чаргу будзе ўлічвацца колькасьць лайкаў і перапостаў прац удзельнікаў у сацыяльных сетках.

А тым часам з набліжэньнем 21 сьнежня:

— ва Ўлан-Удэ з прылаўкаў зьніклі сьвечкі і запалкі,

— страх перад канцом сьвету выклікаў масавы псыхоз у жаночай калёніі на Далёкім Усходзе паблізу кітайскай мяжы,

— у Францыі чакаюць наплыву людзей да пірэнэйскай вёсачкі Бугараш: тутэйшая гара, паводле эзатэрыкаў, перажыве канец сьвету і таму можа стаць Мэкай для тых, хто шукае паратунку,

— ва Ўкраіне сэрвіс «Пакупон» прапануе купіць білеты ў рай ці пекла са зьніжкаю,

— у Томску ў продажы зьявіліся наборы для канца сьвету, якія складаюцца зь лекаў, прадуктаў харчаваньня, папяровай прадукцыі і вяроўкі з мылам,

—СМІ пішуць, што багатыя людзі праяўляюць падвышаную цікавасьць да бункераў,

— менская студыя Pixelhead стварыла сайт, які прапаноўвае набываць элітныя кватэры ў шматпавярховым бункеры паблізу Менску.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG