Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня палата прадстаўнікоў ратыфікавала папраўку да статуту Ўсясьветнай турыстычнай арганізацыі. Згодна зь ёй кітайская мова становіцца адной з афіцыйных моваў гэтай міжнароднай арганізацыі.

Міністар спорту і турызму Беларусі Аляксандар Шамко, прадстаўляючы дэпутатам гэты законапраект, сказаў, што ён адпавядае беларускім нацыянальным інтарэсам, і заклікаў падтрымаць «нашага стратэгічнага партнэра, тым больш што кітайскі бок зьвярнуўся да беларусаў з адпаведнай просьбай па дыпляматычных каналах».

Згодна са статутам Усясьветнай турыстычнай арганізацыі, для таго каб нейкая мова набыла статус міжнароднай, трэба, каб яе падтрымалі ня менш за 2/3 ад усіх удзельнікаў. На сёньняшні дзень у арганізацыю ўваходзяць 155 краін. Дагэтуль афіцыйнымі мовамі Ўсясьветнай турыстычнай арганізацыі былі ангельская, арабская, гішпанская, расейская і француская.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG