Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 13 сьнежня: казакі ў Магілёве – захапілі, разрабавалі, спалілі


Belarus -- calendar, today

Belarus -- calendar, today

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е

Па ўсёй краіне суцэльная воблачнасьць, сьнегапады, тэмпэратура на захадзе краіны −8 ... −7, на ўсходзе −1 ... 0, у Менску — −6 ... −5.
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

Менск, прэсавы цэнтар Дома друку, прэсавая канфэрэнцыя на тэму «Прафіляктычныя мерапрыемствы ў сфэры процідзеяньня нелегальнай міграцыі. Бясьпечны выезд за мяжу». Пачатак у 11.00

Менск, гатэль «Эўропа» (вул. Інтэрнацыянальная, 28), адкрыты круглы стол «Беларусь-2012: маладыя патрыёты аб сучаснасьці і будучыні краіны», абмеркаваньне экспэртамі «Лібэральнага клюбу» вынікаў 2012 году для Беларусі. Пачатак у 19.00.

Масква, візыт у Расею прэзыдэнта Бразыліі Дзілмы Русэф

Брусэль, пасяджэньне Рады Эўразьвязу

Брусэль, сустрэча прэм’ер-міністра Малдовы Ўлада Філата з кіраўніцай зьнешняй палітыкай ЭЗ Кэтрын Эштан
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1595 — запароскія казакі Севярына Налівайкі захапілі Магілёў, разрабавалі і спалілі яго
1620 — Ворша атрымала герб
1937 — войскі Японіі захапілі кітайскі горад Нанкін. Пачалася Нанкінская разьня, якая доўжылася 6 тыдняў і ў выніку якой было забіта, па розных дадзеных, ад 150 да 300 тыс. чалавек.
1981 — камуністычныя ўлады ўвялі ў Польшчы ваеннае становішча
2003 — арыштаваны былы дыктатар Іраку Садам Хусэйн

У гэты дзень нарадзіліся:

1797 — Гайнрых Гайнэ, нямецкі паэт
1886 — Дыега Рывэра, мэксыканскі мастак
1907 — Мікалай Лапіцкі, сьвятар, настаяцель першай беларускай царквы на эміграцыі

У гэты дзень памерлі:

1919 — Платон Жуковіч, расейскі гісторык Беларусі, Польшчы і Ўкраіны XVII–XVIII стагодзьдзяў
1944 — Васіль Кандзінскі, расейскі мастак, адзін з заснавальнікаў абстракцыянізму
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Любоў да свабоды — кветка вязьніцы, і толькі ў турме адчуваеш кошт свабоды
Гайнрых Гайнэ
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»

Прэзыдэнт Польшчы: Памятаем пра братоў-беларусаў
«У цкаваньні Саньнікава і Дашкевіча ўлады перайшлі ўсе магчымыя маральныя межы»
Узнагароды абаронцам правоў чалавека
Чаргінец і беларускія курсы
Мая вайна, нацыяналізм і калябарацыянізм
XS
SM
MD
LG