Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Паўлам Вінаградавым перанесены


Павал Вінаградаў

Павал Вінаградаў

Суд над Паўлам Вінаградавым перанесены на панядзелак, 17 сьнежня.

Як паведаміла Радыё Свабода жонка Паўла Сьвятлана, сёньня яго выклікалі ў крымінальна-выканаўчую інспэкцыю Маскоўскага раёну.

Нагадаем, Вінаградаў знаходзіцца пад аглядам і абавязаны прыходзіць у інспэкцыю.

Аднак у інспэкцыі за Паўлам прыехалі супрацоўнікі Першамайскага РУУС. Павал пасьпеў пазваніць жонцы і сказаць, што яго забіраюць у РУУС. Тэлефон Паўла на гэты момант не адказвае.

Сьвятлана лічыць, што затрыманьне можа быць зьвязанае з чарговай акцыяй пратэсту цацак, якая прайшла 10 сьнежня каля Нацыянальнай бібліятэкі (гэта акурат у Першамайскім раёне сталіцы)

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG