Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упершыню ў Беларусі — выстава World Press Photo


11 сьнежня ў сталічнай галерэі «Ў» адкрылася выстава World Press Photo. Беларусь упершыню прымае гэтую знакамітую экспазіцыю фотаздымкаў.

World Press Photo — самы аўтарытэтны агляд фотажурналістыкі, які багата ў чым вызначае стандарты прафэсіі. Незалежнае журы кожны год ацэньвае працы прэтэндэнтаў у 9 катэгорыях.

Сёлета ў 55-м па ліку конкурсе ляўрэатамі сталі 57 фатографаў з 24 краін. Фотаздымкі зь Беларусі ляўрэатамі прэміі не станавіліся ніколі.

Выстава доўжыцца да 24 сьнежня. Адрас галерэі — праспэкт Незалежнасцi, 37а.
XS
SM
MD
LG