Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Опэрная сьпявачка Галіна Вішнеўская памерла 11 сьнежня ў Маскве на 87-м годзе жыцьця.

У 1952 годзе Вішнеўская дэбютавала на сцэне Вялікага тэатру ў партыі Тацьцяны ў опэры «Яўген Анегін».

З канца 60-х гадоў Вішнеўская і яе муж віялянчэліст Мсьціслаў Растраповіч падвяргаліся ганеньням з боку ўладаў. У канцы 60-х яны прадставілі свой дом для жыхарства Аляксандру Салжаніцыну.

У 1974 годзе сям’я эмігравала ў ЗША. Растраповіча і Вішнеўскую пазбавілі савецкага грамадзянства «за сыстэматычныя акты, што падрываюць прэстыж савецкай дзяржавы», у прыватнасьці, за дапамогу інвалідам-эмігрантам — вэтэранам Першай Сусьветнай вайны. У пачатку 90-х гадоў яны вярнуліся ў Расею. У 2002 годзе ў Маскве адкрыўся Цэнтар опэрных сьпеваў Галіны Вішнеўскай.

Разьвітаньне са сьпявачкай адбудзецца ў чацьвер у яе опэрным цэнтры.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG