Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У польскім Сэйме — выстава пра Беларусь


Дэпутат ад кіруючай цяпер у краіне партыі Грамадзянская плятформа Робэрт Тышкевіч, сьпікер польскага Сэйму Эва Копач, дырэктарка Белсату Агнешка Рамашэўска-Гузы.

Дэпутат ад кіруючай цяпер у краіне партыі Грамадзянская плятформа Робэрт Тышкевіч, сьпікер польскага Сэйму Эва Копач, дырэктарка Белсату Агнешка Рамашэўска-Гузы.

Сёньня ў будынку польскага парлямэнту адчынілася выстава, прысьвечаная пятай гадавіне выхаду ў эфір спадарожнікавага тэлеканалу Белсат.

Выставу, што была арганізаваная на ініцыятыву дэпутата ад кіруючай цяпер у краіне партыі Грамадзянская плятформа Робэрта Тышкевіча, урачыста адкрыла сьпікер польскага Сэйму Эва Копач. Прамаўляючы яна адзначыла выключную ролю незалежных мэдыяў у фармаваньні дэмакратычнай супольнасьці ў Беларусі і абавязак вольных краінаў падтрымліваць тыя народы, дзе свабоды пакуль няма.

Прамаўлялі таксама Робэрт Тышкевіч і дырэктарка Белсату Агнешка Рамашэўска-Гузы, якая заклікала прысутных памятаць пра тых, хто цяпер церпіць у Беларусі за жаданьне прафэсійна выконваць сваю працы і за свае перакананьні, перадусім пра палітвязьняў.

Дырэктарка Белсату Агнешка Рамашэўска-Гузы паказвае выставу сьпікеру польскага Сэйму Эве Копач (зьлева).

Дырэктарка Белсату Агнешка Рамашэўска-Гузы паказвае выставу сьпікеру польскага Сэйму Эве Копач (зьлева).

XS
SM
MD
LG