Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка: не дажыву да таго часу, калі малодшы сын захоча стаць прэзыдэнтам


Аляксандар Лукашэнка з сынам Мікалаем галасуюць на парлямэнцкіх выбарах 2008 году

Аляксандар Лукашэнка з сынам Мікалаем галасуюць на парлямэнцкіх выбарах 2008 году

«Ужо б папракалі тым, што старэйшы сын ці сярэдні хоча быць прэзыдэнтам, гэта было б бліжэй да праўды. Ці зычу я прэзыдэнцкага лёсу сваім дзецям? Ніколі ў жыцьці! Я не хачу, каб яны яшчэ раз прайшлі гэтым шляхам. Вы не ўяўляеце, што такое прэзыдэнцтва бацькі для маёй сям’і», — заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы зь сябрамі Клюбу галоўных рэдактараў краін СНД, Балтыі і Грузіі.

Пра старэйшага сына Віктара: «Ён вайсковы чалавек, займаецца вайсковымі праблемамі, дадатковая крыніца і канал паступленьня інфармацыі прэзыдэнту — сын заўсёды скажа праўду. І ў нас ніколі не было таго, што „заўтра я пайду, ты застанесься“, і гэтак далей. Я гэтага не хачу. Я пра гэта шчыра і адкрыта ўжо многім казаў».

Аднак кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яго дзеці як грамадзяне Беларусі могуць змагацца за гэты пост, калі ў іх будзе такое жаданьне:

«Іх ніхто ня можа гэтага права пазбавіць, і я не змагу ўтрымаць (…) У нас ніколі не было ў сям’і, каб мы селі і абмяркоўвалі гэтую праблему. Не было ніколі!»

Лукашэнка абверг чуткі пра тое, што нібыта рыхтуе свайго малодшага сына Мікалая ў прэзыдэнты: «Я шчыра скажу: я, мабыць, не дажыву да таго часу, калі мой малодшы сын захоча стаць прэзыдэнтам. Гэта пустыя размовы пра пераемніка».

«Яму ж (Мікалаю. — Інтэрфакс) яшчэ 8 гадоў. Уявіце: яшчэ 30 гадоў трэба (а я ў 38 стаў прэзыдэнтам), каб стаць прэзыдэнтам. Гэта мне будзе пад 90! Гэта ўжо на тым сьвеце буду, паверце. Я не пляную жыць да 90. Але калі дажыву — дзякуй богу, дай бог!».

Лукашэнка лічыць, што крыніцы вэрсіяў пра пераемнасьць — у апазыцыйным асяродку:

«Гэта нарадзілася ад жоўтай прэсы, ад так званай пятай калёны. Гэта пятая калёна, якая фінансуецца звонку, у асноўным Эўразьвязам і ЗША, і ясна, якую палітыку яны праводзяць. Таму тут яны пачалі мяне папракаць: вось, Мікалай — гэта нашчадак».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG