Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Беларусі просіць аддаць Бакіеву пэнсію


Курманбек Бакіеў

Курманбек Бакіеў

Аляксандар Лукашэнка кажа, што дзеці Курманбека Бакіева ўжо пасьпелі вывучыць беларускую мову.

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў па-ранейшаму знаходзіцца ў Беларусі і папрасіў кіргіскія ўлады перавесьці ў Беларусь пэнсію былога кіраўніка дзяржавы.

«Жыве чалавек, пэнсію яму сюды перавядзіце», — заявіў Лукашэнка на сустрэчы Клюбу галоўных рэдактараў краінаў СНД, Балтыі і Грузіі.

Зьвяртаючыся да журналіста з Кіргізстану, Лукашэнка спытаў: «Вам патрэбен Бакіеў?»

«Чалавек паехаў, жыве, выдатныя дзеці», — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка кажа, што дзеці Бакіева пасьпелі вывучыць беларускую мову.

«Я ня быў сябрам Бакіева, ён быў сябрам Пуціна, Назарбаева», — адзначыў Лукашэнка, узгадваючы падзеі ў Кіргізстане.

Ён заявіў, што тады Бакіеў «тэлефануе, плача: забяры дзяцей». «Я кажу: прыяжджай разам зь дзецьмі», — паведаміў кіраўнік Беларусі.

7 красавіка 2010 быў скінуты рэжым другога прэзыдэнта Кіргізстана Курманбека Бакіева, які, у сваю чаргу, прыйшоў да ўлады пасьля выгнаньня 24 сакавіка 2005 году свайго папярэдніка Аскара Акаева, паведамляе Інтэрфакс.

Палітычны прытулак у Беларусі сям’я Курманбека Бакіева атрымала дзякуючы асабістаму распараджэньню Аляксандра Лукашэнкі.

Пазьней Курманбек Бакіеў атрымаў беларускае грамадзянства.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG