Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: завеі і сьнежань

 Калі праезную частку камунальнікі пасьпяваюць прыбраць, то праходы для пешаходаў на скрыжаваньнях ператвараюцца ў паласу перашкодаў

Магілёў другія суткі ў палоне сьнежнай завеі. Паводле сыноптыкаў, за ноч вышыня сьнежнага покрыва ў горадзе перавысіла 18 сантымэтраў.

Прагноз на бліжэйшыя дні— сьнегапад і завеі не сунімуцца.

На барацьбу са сьнегам кінута некалькі дзясяткаў адзінак камунальнай тэхнікі. Дворнікі, а гэта пераважна жанчыны, грабуць сьнег не разгінаючыся. Адзін і той жа кавалак трэба расчышчаць па некалькі разоў, бо сьнегапад калі і спыняецца, то ненадоўга.
На ходніках трэба ня толькі глядзець пад ногі, але і пасьпяваць задзіраць галаву ўверх. Дахі ня чышчаныя

Пешаходная вуліца Ленінская. Ісьці па ёй трэба вытаптанымі ў сьнезе сьцежкамі

Дворнікі, а гэта пераважна жанчыны, прыбіраюць сьнег не разгінаючыся

Да двароў пакуль рукі не дайшлі. Найцяжэй — людзям сталага веку

Ля Цэнтру дзіцячай творчасьці, што на праспэкце Міру, сьмецяры завалілі сьнегам памятны знак пра старадаўняе паселішча Зьмееўка. Каб знайсьці знак, давялося некалькі хвілін поркацца ў сумёце

Дахаты...

Дахаты...

Пакуль грэйдэры працуюць у іншых месцах. Пагрузчыкі звальваюць сьнег у кучу проста на праезнай частцы

XS
SM
MD
LG