Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін параўнаў маўзалей Леніна з мошчамі сьвятых


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін на сустрэчы са сваімі даверанымі асобамі заявіў, што маўзалей Леніна на Чырвонай плошчы працягвае традыцыі сусьветных рэлігій, якія заклікаюць шанаваць мошчы сьвятых.

Уладзімер Пуцін не пагадзіўся са сьцьвярджэньнямі аб тым, што маўзалей Леніна ня мае сувязі з расейскімі гістарычнымі і рэлігійнымі традыцыямі.

Пуцін адзначыў, што прычына росту агрэсіўных настрояў у грамадзтве зьвязана са стратай традыцыйных маральных арыенціраў і каштоўнасьцяў.

«Пасьля развалу Савецкага Саюзу нічога ўзамен не атрымалася. Нават камуністычная ідэалёгія выйшла з пастулятаў рэлігіі, у прыватнасьці, нават Кодэкс будаўнікоў камунізму. Кажуць, што Маўзалей не адпавядае традыцыям. Чаму? Паглядзіце мошчы ў Кіеўска-Пячэрскай ляўры, іншых манастырах. Вы можаце іх глядзець. Вядома, нам трэба вярнуцца да каранёў, але, безумоўна, на адпаведным узроўні», — сказаў прэзыдэнт Расеі.

Пуцін таксама падтрымаў ініцыятыву аб адраджэньні званьня «Герой працы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG