Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Правы чалавека ў выцінанцы


У менскай сядзібе Партыі БНФ адчынілася выстава выцінанак, прысьвечаная Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.

Аўтар выставы — сябра Беларускага саюзу майстроў народнай творчасьці Вольга Бабурына. Выцінанка — гэта ажурны ўзор, выразаны з паперы. Вольга Бабурына стварыла 30 выцінанак, кожная зь якіх ёсьць, паводле задумы аўтаркі, мастацкім увасабленьнем аднаго з артыкулаў Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» да Дня правоў чалавека выдаў каляндар з нарыхтоўкамі для выцінаньня аўтарства Вольгі Бабурынай, а таксама калекцыю паштовак з выцінанкамі-артыкуламі.

Арганізатарка выставы, праваабаронца Алена Лапцёнак: «Ідэя календара ўзьнікла, калі абіраўся сымбаль для праваабарончага цэнтру „Вясна“. Ім стала выцінаная птушка сіняга колеру. Выцінанка — гэта нашае народнае мастацтва, яно вельмі ляканічнае, графічнае, цікавае, традыцыйнае. Гэтае мастацтва спалучаецца з разьбой, вышыўкай, ткацтвам — нашымі беларускімі рамёствамі. Падчас падрыхтоўкі сымбалю Вольга Бабурына стварыла некалькі варыянтаў — іх можна знайсьці ў календары і нават паспрабаваць выцінаць па лякалах, якія падрыхтавала майстар».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG