Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень нараджэньня Салжаніцына і эталёну дзяржаўных сымбаляў


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:

Па ўсёй краіне суцэльная воблачнасьць, сьнегапады, тэмпэратура на захадзе краіны да мінус трох, на ўсходзе да плюс трох, у Менску — каля нуля.

У Беларусі і сьвеце

Менск, гатэль Crown Plaza, Форум эўрапейскіх і азіяцкіх мэдыяў «Інтэграцыйныя працэсы на постсавецкай прасторы і новыя мэдыя». Удзел у Форуме бяруць больш за 200 кіраўнікоў СМІ з краін СНД, Балтыі і Грузіі

Бэрлін, візыт прэзыдэнта Кіргізстану Алмазбэка Атамбаева ў Нямеччыну

Масква, сустрэча міністраў абароны краін СНД

Жэнэва, чарговы раўнд перамоваў паміж Грузіяй і Расеяй наконт Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі

Маракеш, візыт дзяржсакратара ЗША Г.Клінтан у Марока

Ню-Ёрк, камітэт абароны журналістаў (CPJ) абнародуе даклад «Зьняволеныя журналісты-2012»

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1618 — падпісаньне Дэвулінскага замірэньня, што завяршыла вайну Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай

1921 — зьезд прадстаўнікоў Заходняй Беларусі ў Вільні

1941 — Італія і Нямеччына абвясьцілі вайну ЗША

1946 — пры ААН утварыўся ЮНІСЭФ — фундацыя Аб’яднаных Нацый для дапамогі дзецям

1991 — Вярхоўны Савет Беларусі зацьвердзіў Палажэньне «Аб Дзяржаўным бел-чырвона-белым сьцягу Рэспублікі Беларусь».

1994 — Расея распачала першую ваенную кампанію ў Чачні

У гэты дзень нарадзіліся:

1843 — Робэрт Кох, нямецкі мікрабіёляг, адкрывальнік узбуджальнікаў сыбірскай язвы, халеры і сухотаў, нобэлеўскі ляўрэат

1918 — Аляксандар Салжаніцын, расейскі пісьменьнік, нобэлеўскі ляўрэат

У гэты дзень памерлі:

2002 — Сяргей Грахоўскі, беларускі паэт, празаік, перакладчык, публіцыст, крытык, вязень сталінскіх лягераў

2004 — Канстанцін Шышэя, камандзір Беларускай краёвай абароны, вязень сталінскіх лягераў

Ёсьць нагода

Міжнародны дзень гор

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Ад слова вырастаюць крылы,
А ў сэрца стукае любоў,
Ад слова прыбываюць сілы,
Дык не шкадуйце шчырых слоў!
Сяргей Грахоўскі

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

«Белсату» — 4 гады

У Расеі затрымліваюць удзельнікаў учорашніх акцый

Мядзьведзеў выказаўся з нагоды ўчорашніх мітынгаў

Усіх пасадзяць

Старасьць за кратамі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG