Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адміністрацыя Чыгуначнага раёну Гомеля вырашыла жорстка змагацца з тымі, хто кідае на вуліцы ці ў двары фанцікі ад цукерак, недакуркі ды іншае сьмецьце.

Гараджанам прапанавана здымаць адзін аднаго на фотакамэру й дасылаць «абвінаваўчыя здымкі» дзеля разьмяшчэньня на сайце раённай адміністрацыі пад рубрыкай «Фотафакт: парушальнікі добраўпарадкаваньня».

Празь мясцовы друк пададзена інструкцыя, якім чынам гэта рабіць. «Калі сталі сьведкай таго, як хтосьці кідае фанцікі ад цукерак, ігнаруючы сьметніцу, не саромеецца вынесьці сьмецьце нетрадыцыйным спосабам — праз сваё акно пад акно суседа, складае бытавыя адкіды й будматэрыялы ля пад’eзду, то накіроўвайце „шэдэўры бескультур’я“ на электронны адрас: arwgomel@tut.by ».

Барацьбітоў за чысьціню запрашаюць дасылаць і відэаролікі. Трэба пазначаць сваё прозьвішча, імя й электронны адрас.
XS
SM
MD
LG