Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барысаў: улёткі «За адмену прыгоннага права» ад нацболаў


Беларускія нацыял-бальшавікі закідалі прылеглую да «Барысаўдрэва» тэрыторыю ўлёткамі. Такім чынам яны пратэставалі супраць дэкрэту Аляксандра Лукашэнкі № 9 «Пра дадатковыя меры па разьвіцьці дрэваапрацоўчай прамысловасьці».

Паводле гэтага дэкрэту, супрацоўнік дрэваапрацоўчага прадпрыемства можа звольніцца толькі са згоды наймальніка.

Намесьнік старшыні АГП, жыхар Барысава Леў Марголін станоўча ацаніў дзеяньні нацыянал-дэмакратаў:

«Які б супраціў ні ўсчыняўся і хто б яго ні ініцыяваў — у гэтай сытуацыі я стаўлюся станоўча. З-за таго, што „Барысаўдрэў“ — вельмі дэпрэсіўнае прадпрыемства, на якім працуе шмат тых, каму застаецца пара гадоў да пэнсіі, чакаць нейкай звышактыўнасьці ад супрацоўнікаў не выпадае. Ня будуць яны пратэставаць. Атрымліваецца, што нацыянал-бальшавікі актыўныя ў Барысаве, і менавіта яны і выступілі з акцыяй супраціву».
XS
SM
MD
LG