Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў сёньня прэзэнтуе новы зборнік «Будучыня Беларусі. Погляд незалежных экспэртаў».

У кнізе прадстаўлены погляд вядучых экспэртаў зь Беларусі і з-за мяжы (ад ЗША да Японіі) на будучыню Беларусі, грунтаваны на аналізе ключавых праблемаў яе сучаснасьці: фармаваньня нацыянальнай ідэнтычнасьці, палітычнага і сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця, геапалітычнага самавызначэньня.

Навукоўцы ў розных галінах сацыяльных навук (сацыялёгіі, эканомікі, паліталёгіі, гісторыі, культуралёгіі) і лідэры грамадзянскай супольнасьці разглядаюць розныя сцэнары разьвіцьця Беларусі, даюць каротка- і доўгатэрміновыя прагнозы.

Прэзэнтацыя адбудзецца ў будынку амбасады Латвіі ў Менску.

Рэпартаж з прэзэнтацыі — пазьней на сайце «Свабоды»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG